Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 12 лютага: затрымалі былога старэйшага памочніка пракурора Маскоўскага раёну Менску


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю. Свабода працягвае весьці хроніку рэпрэсій.

ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманьні былога сілавіка, цяперашняга галоўнага спэцыяліста «Белаграпрамбанку» Алега Ермакова.

Паведамляецца, што ён затрыманы за «зьліў пэрсанальных дадзеных» у тэлеграм-канал Nexta. Яго падазраюць па артыкуле аб распальваньні варожасьці (частка 1 артыкул 130 КК).

На відэа экс-сілавік называе сваё імя і кажа, што працуе галоўным спэцыялістам «Белаграпрамбанку». Таксама ён кажа, што праходзіў службу з 2011 да 2019 году. У відэа інфармацыю аб былым месцы працы Ермакова перакрылі гукавым шумам, але на сайце адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску можна знайсьці інфармацыю аб старэйшым памочніку пракурора Маскоўскага раёну з тым жа імем і прозьвішчам, заўважыла «Медиазона».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG