Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч пачне сухую галадоўку 15 лютага, — адвакат


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Адвакат палітвязьня Ўладзімера Мацкевіча паведаміў, што яго кліент, які абвясьціў галадоўку 4 лютага, 15 лютага перастане піць ваду.

«Самаадчуваньне? Нарастае слабасьць, астатняе нармальна. Панядзелак — крытычны дзень: у панядзелак я яшчэ буду піць ваду, у панядзелак яшчэ нешта могуць вырашыць. У аўторак пераходжу да сухой галадоўкі», — адвакат перадаў словы Ўладзімера Мацкевіча праз Фэйсбук-акаўнт палітвязьня.

Філёзаф і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч абвясьціў 4 лютага галадоўку пратэсту, дамагаючыся зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду. Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 году. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Фэйсбук-акаўнт Уладзімера Мацкевіча таксама паведамляе, што з боку сьледзтва ніякіх дзеяньняў і рашэньняў у адносінах да вылучаных ім патрабаваньняў ня зроблена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG