Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі правялі ператрус у офісе піяр-студыі Sette, затрымалі трох супрацоўніц


Супрацоўнік АМАП, архіўнае фота
Супрацоўнік АМАП, архіўнае фота

Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзілі дзьве крыніцы.

Затрымалі ўсіх, хто на той момант знаходзіўся ў памяшканьні.

Дырэктар піяр-студыі Sette — былы журналіст афіцыйнай газэты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня» Ігар Кольчанка.

Кольчанка працаваў у прэзыдэнцкім пуле, але ў 2012 годзе сышоў з газэты ў прыватны сэктар. Sette вядомае сваёй супрацай з такімі брэндамі, як А1, «Аліварыя», «Славкалий», А-100 і інш.

Паводле інфармацыі Zerkalo.io, супрацоўніц кампаніі ўжо адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG