Старонку «Жоўтых сьліў» у сацыяльнай сетцы заблякавалі за «распальваньне нянавісьці». На ёй нярэдка зьяўляліся абразы людзей і арганізацый, якія крытыкавалі Лукашэнку.
Тэлеграм-канал жа гэтага праекту яшчэ працуе. Яго аўтары выступаюць з абвінавачаньнямі супраць апазыцыйных дзеячоў, журналістаў і іншых грамадзян, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.