Мікалай Казлоў — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, асуджаны на 3 месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэксу за «выдаваньне дадзеных крымінальнай справы» супраць Каардынацыйнай рады, піша «Вясна».
Праваабаронцы напісалі, чаму лічаць перасьлед Казлова палітычна матываваным, а таксама як звычайна ўлады выкарыстоўваюць артыкул КК, паводле якога судзілі Казлова.
«У апошнія гады забарона на выдаваньне дадзеных сьледзтва і закрытага судовага пасяджэньня выкарыстоўваецца судамі і органамі СК, МУС і КДБ, як правіла, у мэтах недапушчэньня розгаласу грамадзка значнай інфармацыі, інфармацыі пра парушэньні і злоўжываньні уладаў, з парушэньнем балянсу і роўнасьці правоў і магчымасьцяў бакоў абароны і абвінавачаньня».
Раней старшыня АГП некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб невыдаваньні пасьля допытаў у СК — за гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці.