Курс даляра на сёньняшніх таргах вырас на 0,43% — да 2,559 рубля (на 1,1 капейкі больш, чым на апошніх таргах 2021 году).
Эўра падаражэў на 0,68%, або на 1,96 капейкі, да 2,9022 рубля. Апошні раз курс эўра перавышаў 2,9 рубля летась у кастрычніку.
Курс расейскага рубля вырас на 0,17%, або 0,57 капейкі. 100 расейскіх рублёў сёньня ацанілі ў 3,4379 беларускага рубля.