Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у топ-15 краін-экспартэраў фаервэркаў


Фэервэрк
Фэервэрк

84% фаервэркаў у сьвеце пастаўляе Кітай. У Беларусі адбылося істотнае зьніжэньне экспарту, але краіна засталася ў топ-15.

Беларусь заняла 12-е месца ў сьпісе краін – лідэраў у экспарце фэервэркаў у сьвеце ў 2020 годзе. На долю краіны ў 2020 годзе прыпала 0,2% усіх пастаўленых за мяжу фаервэркаў. Такія дадзеныя прыводзяцца ў аглядзе праекту Worldstopexports, які адсочвае экспартныя струмені ў розных краінах, інфармуе сайт беларускіх дасьледаваньняў.

Фінансавы аб’ём беларускага экспарту фаервэркаў у 2020 годзе склаў $1,7 млн. У рэйтынгу Беларусь заняла пазыцыю паміж Італіяй ($2,5 млн) і Даніяй ($1,3 млн).

Бясспрэчным лідэрам рынку застаецца Кітай. Сума продажаў яго прадукцыі склала $640,7 млн, або 84% усяго аб’ёму гэтых экспартаваных тавараў. Нідэрлянды, якія ідуць наступнымі, маюць толькі 4,7%.

У вартасным вымярэньні 15 першых краін ажыцьцявілі 98,5% сусьветнага экспарту фаервэркаў у 2020 годзе.

Сярод найбуйнейшых прадаўцоў самымі хуткарослымі экспартэрамі фаервэркаў з 2016 году былі: ЗША (рост на 37,9%), Швайцарыя (рост на 23,6%), Нідэрлянды (рост 23%) і Нямеччына (рост на 16,8%). У Беларусі за апошнія 5 гадоў, наадварот, адбылося зьніжэньне экспарту на 58,8%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG