Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША скасавалі сотні авіярэйсаў празь нястачу пэрсаналу з прычыны «Омікрону»


Найбуйнейшыя авіяперавозьнікі ЗША — United Airlines і Delta — скасавалі перад каляднымі сьвятамі сотні рэйсаў

Асноўнай прычынай скасаваньня палётаў стаў недахоп пэрсаналу, выкліканы пашырэньнем новага штаму каранавірусу «Омікрон» і ростам захворваньня на COVID-19.

Амэрыканскія СМІ адзначаюць, што апошнімі тыднямі ў ЗША рэзка пабольшала заражэньняў новым штамам. Дзённы прырост інфікаваных у пэўныя дні перавышаў 200 тысяч чалавек.

Шэраг краін ЭЗ і Злучаныя Штаты прыпынілі авіязносіны з паўднёваафрыканскімі краінамі. Аднаўленьне палётаў чакаецца 31 сьнежня.

ЗША знаходзяцца на першым месцы па колькасьці захварэлых на COVID-19. З пачатку пандэміі там выяўлена амаль 53 мільёны выпадкаў заражэньня каранавірусам. Памерлі амаль 835 тысячаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG