Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія COVID-19 стала прычынай рэкордна нізкага прыросту насельніцтва ЗША за ўсю гісторыю дзяржавы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пандэмія істотна запаволіла прырост насельніцтва ЗША. Колькасьць жыхароў летась вырасла толькі на 0,1%.

Паводле дадзеных, апублікаваных Бюро перапісу насельніцтва ЗША, прырост за першы год пандэміі COVID-19 упаў да самага нізкага ўзроўню з моманту заснаваньня дзяржавы, бо некалькі хваляў заражэньняў каранавірусам скарацілі тэмпы іміграцыі, прымусілі многія амэрыканскія сем’і адкласьці нараджэньне дзяцей на лепшыя часы і прывялі да сьмерці сотняў тысяч жыхароў ЗША, піша «Голас Амэрыкі».

Згодна з апошнімі статыстычнымі дадзенымі, зь ліпеня 2020 году па ліпень 2021-га насельніцтва ЗША вырасла ўсяго на 0,1%, на 392 тысячы чалавек.

Павольны рост насельніцтва назіраецца ў краіне ўжо цягам многіх гадоў, аднак пандэмія спрычынілася да чарговага зьніжэньня. Летась, упершыню з 1937 году, насельніцтва ЗША павялічылася менш чым на 1 мільён чалавек.

«Рост насельніцтва запавольваецца на працягу многіх гадоў празь зьніжэньне нараджальнасьці і памяншэньне міжнароднай міграцыі, у той час як узровень сьмяротнасьці расьце праз старэньне насельніцтва краіны, — сказала Крысьці Ўайлдэр, дэмограф Бюро перапісу насельніцтва, — Цяпер, пад узьдзеяньнем пандэміі COVID- 19, гэтая камбінацыя прывяла да рэкордна павольных тэмпаў росту насельніцтва».

Ацэнкі колькасьці насельніцтва грунтуюцца на падліку колькасьці нараджэньняў, сьмерцяў і выпадкаў міграцыі ў ЗША. Упершыню міжнародная міграцыя перавысіла натуральны прырост насельніцтва, абумоўлены перавышэньнем колькасьці нараджэньняў над колькасьцю сьмерцяў. За кошт міжнароднай міграцыі чысты прырост насельніцтва склаў амаль 245 тысяч чалавек, а за кошт натуральнага прыросту колькасьць жыхароў ЗША вырасла толькі на 148 тысяч.

У пэрыяд з 2020 па 2021 год у 33 штатах насельніцтва павялічылася, зьніжэньне колькасьці жыхароў зафіксавалі ў 17 штатах і акрузе Калюмбія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG