Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічны форум у Давосе адклалі з прычыны «Омікрону»


Давос
Давос

Сусьветны эканамічны форум зноў адклаў штогадовую сустрэчу сусьветных лідэраў, кіраўнікоў дзелавых колаў і іншых эліт у швайцарскім Давосе на фоне нявызначанасьці наконт штаму каранавірусу «Омікрон».

Арганізатары форуму, якія неаднаразова адкладалі, пераносілі і ўрэшце адмянілі леташняе мерапрыемства, заявілі, што раней заплянаваная сустрэча ў альпійскім мястэчку 17-21 студзеня зараз адбудзецца «ў пачатку лета» без указаньня канкрэтных дат.

«У цяперашніх умовах пандэміі вельмі складана правесьці глябальную вочную сустрэчу, — гаворыцца ў заяве форума. — Падрыхтоўка вядзецца з улікам рэкамэндацый экспэртаў і выйграе ад цеснага супрацоўніцтва са швайцарскімі ўладамі на ўсіх узроўнях».

«Омікрон» апярэдзіў іншыя варыянты каранавірусу і стаў дамінантным штамам у ЗША — на яго долю прыпалі 73 працэнты новых выпадкаў заражэньня на мінулым тыдні, паведамілі прадстаўнікі фэдэральных органаў аховы здароўя.

Дадзеныя Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC) паказалі амаль шасьціразовае павелічэньне долі «Омікрону» толькі за адзін тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG