Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пост пра Лукашэнку ў Маскве арыштавалі Марыю Алёхіну з Pussy Riot


Марыя Алёхіна
Марыя Алёхіна

У чацьвер 16 сьнежня на выхадзе з кватэры ў Маскве была затрыманая Марыя Алёхіна з фэмінісцкага панк-гурту Pussy Riot. Актывістка пасьпела напісаць у сябе на старонцы Facebook, што яе затрымалі за пост пра Лукашэнку ў 2015 годзе, паведамляе reform.by.

Выданьне Mediazona паведамляе, што Алёхіну абвінавачваюць паводле артыкула расейскага Крымінальнага кодэксу за прапаганду або дэманстраваньне нацысцкай ці экстрэмісцкай сымболікі. Марыя Алёхіна была пад хатнім арыштам па так званай «санітарнай справе» (акцыі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, удзельнікаў якой абвінавачваюць, сярод іншага, у парушэньні антыковідных абмежаваньняў).

Некалькі гадзін раней затрымалі і муніцыпальную дэпутатку Люсю Штэйн, яе таксама абвінавачваюць у дэманстраваньні нацысцкай сымболікі, гаворка ідзе пра пост за 2018 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG