Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэртыфікацыя «Спутника V» зацягваецца. Масква не перадала САЗ неабходныя дакумэнты


Масква не змагла падаць у Сусьветную арганізацыю здароўя дакумэнтацыю, неабходную для сэртыфікаваньня вакцыны ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 «Спутник V». Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.

Раней расейскія дзяржаўныя СМІ намякалі, што САЗ не рэгіструе прэпарат праз палітычную сытуацыю. Уладзімір Пуцін у лістападзе заявіў, што арганізацыя магла б паскорыць працэс сэртыфікацыі, сказаўшы, што многія краіны ня могуць атрымаць доступ да імунізацыі «праз нядобрасумленную канкурэнцыю».

У Расеі прэпарат зарэгістраваны ў жніўні 2020 году. Працэс ухваленьня ў САЗ пачаўся вясной. Паводле Пяскова, у Масквы і арганізацыі «было рознае разуменьне, якая менавіта мае быць інфармацыя і як яна мае падавацца». Але расейскі бок «паступова адаптуецца да гэтых патрабаваньняў», а праца ідзе далей.

САЗ зарэгістравала сем вакцын ад COVID-19 — амэрыканскія Pfizer-BioNTech, Moderna і Janssen, брытанскую AstraZeneca, кітайскія «Сінафарм» і CoronaVac і індыйскую Covaxin. Яшчэ пяць, у тым ліку «Спутник V», праходзяць сэртыфікацыю.

Ухваленьне прэпарата можа дапамагчы спрасьціць перамовы аб узаемным прызнаньні сэртыфікатаў вакцынацыі паміж Расеяй і іншымі краінамі. Акрамя таго, САЗ можа ўключыць сэртыфікаваныя вакцыны ў праграмы масавых закупак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG