Завод вымушаны сказаць кліентам, што спыніў вытворчасьць. І менавіта крызіс стаў гэтаму прычынай, піша Gazeta Wyborcza.
Фабрыка Sopel працавала ў польскім горадзе Быдгашч з 1979 году, яна працягнула сямейным традыцыі 1930-х гадоў. З прычыны «сэзоннасьці» тавараў, якія яна выпускала, бум продажаў штогод адбываўся ў лістападзе і сьнежні, пад Каляды. На фабрыку ладзілі экскурсіі.
Пасьпяховая кампанія з трыма філіяламі па вытворчасьці шкляных шароў у свае лепшыя часы адпраўляла на экспарт каля 95% прадукцыі. Цацкі карысталіся вялікім попытам у ЗША, Аўстраліі, краінах Скандынавіі, Вялікай Брытаніі. Злучаныя Штаты былі пры гэтым асноўным пакупніком, набываючы штогод амаль два мільёны шкляных упрыгожаньняў для ялінак і некалькі сотняў тысяч вялікіх калекцыйных цацак.
У 2008 годзе падчас банкаўскага крызісу, які асабліва закрануў Злучаныя Штаты, фабрыка перажыла крызіс, аднак выстаяла, хоць вымушана скараціла штат. Пандэмія каранавірусу прывяла бізнэс да поўнага згортваньня.