Паводле інфармацыі цэнтра, усе выпадкі захворваньня працякаюць бессымптомна ці ў лёгкай форме. У ECDC удакладняюць, што на дадзены момант не выяўлена ніводнага выпадку цяжкага цячэньня хваробы або сьмерці. Большасьць хворых раней наведвалі краіны Афрыкі.
За межамі Эўразьвяза «омікрон» зафіксавалі яшчэ ў дзевяці краінах і тэрыторыях. 30 лістапада дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфэкцыйных захворваньняў ЗША Энтані Фаучы заявіў, што па ўсім сьвеце зарэгістравана 226 выпадкаў заражэньня новым штамам каранавіруса.
Новую мутацыю COVID-19 з назвай «омікрон» навукоўцы з Паўднёвай Афрыкі выявілі ў канцы лістапада, але хворыя з гэтым штамам ужо ёсьць у многіх краінах. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя ўключыла «амікрон» у лік штамаў каранавіруса, якія выклікаюць асьцярогі.