Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі 11 чалавек за камэнтары пра загінулых расейскіх дэсантнікаў, завялі крымінальную справу


Сядзіба ГУБАЗіК МУС Беларусі.
Сядзіба ГУБАЗіК МУС Беларусі.

Паводле МУС Беларусі, ГУБАЗіК за «цынічныя камэнтары пра загінулых расейскіх дэсантнікаў» затрымаў 11 чалавек.

Усяго ГУБАЗіК выявіў больш за 50 чалавек, якія ў розных мэсэнджарах і сацыяльных сетках разьмясьцілі «блюзьнерскія і абразьлівыя выказваньні ў сувязі зь нядаўняй гібельлю на вучэньнях у Беларусі вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі», паведамляе МУС Беларусі.

Іх прызналі падазраванымі па артыкуле 130 КК Рэспублікі Беларусь — за распальваньне сацыяльнай варожасьці. 11 чалавек затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ.

Па гэтым артыкуле пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Супрацоўніка EPAM за камэнтар пра загінулых расейскіх дэсантнікаў затрымліваў САХР са шчытамі і зброяй, піша «Наша Ніва». Праўладныя каналы апублікавалі відэа затрыманьня супрацоўніка EPAM Андрэя Швыдрыка.

2 лістапада пры ажыцьцяўленьні высадкі дэсанту расейскіх паветрана-дэсантных войскаў на палігоне «Госкі» ў Горадзенскім раёне сышліся два парашутысты, купал аднаго з парашутаў у выніку закрыўся.

Загінулі двое вайскоўцаў узброеных сіл Расеі, афіцэр і салдат тэрміновай службы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG