Цяпер яна абскарджвае прысуд у абласным судзе. Пэнсіянэрка сёньня даведалася, што на яе распачалі новую крымінальную справу.
«Зноў — за абразу міліцыянта ў групе ў „Одноклассниках“. Знайшлі, што ў студзені мінулага году напісала там „свиная рожа“. Таксама пад здымкам міліцыянта, але іншага. Я ня ведаю, як я ўсё гэта вытрымаю, бо ў мяне няма ані сіл, ані здароўя», — кажа Людміла.
Яна вэтэран працы з 40-гадовым стажам, ні разу не прыцягвалася ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасьці. Пэнсію атрымлівае невысокую — каля 360 рублёў. Мае праблемы са здароўем, у тым ліку анкалягічнае захворваньне.