Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік ДАІ стаў намесьнікам міністра ўнутраных спраў


Дзьмітры Карзюк з жонкай і сынам падчас закрыцьця мотасэзону «H. O. G. Rally Minsk 2019», 14 верасьня 2019 году ў Менску
Дзьмітры Карзюк з жонкай і сынам падчас закрыцьця мотасэзону «H. O. G. Rally Minsk 2019», 14 верасьня 2019 году ў Менску

Палкоўнік міліцыі Дзьмітры Карзюк прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ сёньня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведаміла БелТА.

Да прызначэньня на новую пасаду Дзьмітры Карзюк быў начальнікам галоўнага ўпраўленьня Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі.

Дзьмітры Карзюк
Дзьмітры Карзюк

Летась выданьне «Наша Ніва» паведаміла, што Карзюк купіў дом у «Лебядзіным» за 290 тысяч даляраў. Іншы пакупнік аддаў за такое жыльлё 450 тысяч даляраў.

Тады выданьне паведаміла яшчэ тры факты пра Карзюка:

  1. Ён прыйшоў служыць у ДАІ яшчэ ў 1993 годзе. У 37 гадоў ён узначаліў ДАІ Менску, а ў 45 — ДАІ Беларусі.
  2. Адно з хобі Карзюка — матацыклы. Як і ў экс-міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, як і ў сына кіраўніка краіны Віктара Лукашэнкі.
  3. Карзюк гуляе ў хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Сёлета 11 сакавіка стала вядома, што адзін з раённых судоў Кіева ў межах міжнароднай прававой дапамогі Беларусі даў допуск да дакумэнтацыі аднаго з мабільных апэратараў, каб вызначыць асобу, якая нібыта пагражала гвалтам Карзюку.

Сьледчы камітэт Беларусі завёў гэтую справу 12 лістапада 2020 году паводле артыкула 364 — гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Неабходнасьць доступу да тэлекамунікацыйных дакумэнтаў беларускі бок патлумачыў тым, што Дзьмітры Карзюк атрымаў праз Viber з украінскага нумару паведамленьне з пагрозамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG