Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт распачаў яшчэ адну справу супраць Ціханоўскай і Латушкі


Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка
Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка

У дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі ўзбуджаная чарговая крымінальная справа.

Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Крымінальная справа ўзбуджаная паводле арт. 382 (самавольнае прысваеньне званьня ці ўлады службовай асобы) КК Беларусі. Санкцыі паводле гэтым артыкуле прадугледжваюць да двух гадоў пазбаўленьня волі.

«Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушкі па ўзгадненьні зь іншымі ўдзельнікамі змовы ў парушэньні патрабаваньняў Канстытуцыі Беларусі, стварылі псэўдаорганы дзяржаўнай улады і кіраваньняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І працягваючы свае злачынныя дзеяньні ўступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч.

На Ціханоўскую раней завялі пяць крымінальных спраў:

  • паводле ч.1 ст.361–1 Крымінальнага кодэксу — па факце стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім;
  • паводле ч.1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • паводле ч.1 арт. 13, ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да масавых беспарадкаў;
  • паводле ч.1 арт. 13, ч.1 арт. 292 Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да захопу будынкаў і збудаваньняў;
  • паводле ч.1 арт. 14 і ч.3 арт. 289 Крымінальнага кодэксу — замах на акт тэрарызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG