Пра гэта 11 кастрычніка абвясьціў Нобэлеўскі камітэт.
Камітэт адзначыў, што палову прэміі атрымлівае Дэйвід Кард за яго ўклад у «эканоміку працы», а другую палову падзеляць Джошуа Ангрыст і Гуіда Імбэнс за «аналіз прычынна-выніковых сувязяў».
Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе — з нагоды 300-годзьдзя заснаваньня банку і «ў памяць Альфрэда Нобэля». Упершыню яе прысудзілі ў 1969 годзе.
Летась гэтую ўзнагароду атрымалі Пол Мілграм і Робэрт Уілсан за ўдасканаленьне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходзтва новых фарматаў аўкцыёнаў.