«Адкрыцьцё асымэтрычнага арганакаталізу, узнагароджанае Нобэлеўскай прэміяй у хіміі 2021 году, падняло канструяваньне малекул на зусім новы ўзровень. Гэта ня толькі зрабіла хімію больш экалягічнай, але і значна палегчыла вытворчасьць асымэтрычных малекул», — заявіла швэдзкая Каралеўская акадэмія навук.
Летась ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў хіміі сталі Эманюэль Шарпэнт’е з Францыі і Джэніфэр Даўдна з ЗША «за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному».
Першая Нобэлеўская прэмія ў хіміі была прысуджаная ў 1901 годзе нідэрляндзкаму хіміку Якабу Гендрыку вант Гофу.
Памер Нобэлеўскай прэміі ў 2020 годзе складаў 10 мільёнаў швэдзкіх крон (каля $1,1 млн).