Першую палову прэміі атрымалі Манабэ і Гасэльман за «фізычнае мадэляваньне клімату Зямлі і надзейны аналіз глябальнага пацяпленьня», другую палову ўручылі Джорджа Парызі — за «адкрыцьцё таго, як парадак і флюктуацыі ўзаемадзейнічаюць у фізычных сыстэмах ад атамаў да плянэтаў».
Летась прэмію атрымаў брытанскі фізык Роджэр Пэнроўз — за адкрыцьцё, што фармаваньне чорных дзірак пацьвярджае тэорыю адноснасьці Альбэрта Эйнштэйна, а таксама амэрыканская вучоная Андрэа Гез і нямецкі астрафізык Райнхард Генцэль, які працуе ў ЗША, — за адкрыцьцё звышмасіўных чорных дзірак у цэнтры Галяктыкі. Гез зрабілася чацьвёртай жанчынай-ляўрэатам за час прысуджэньня прэміі ў галіне фізыкі.
Першую палову прэміі атрымаў Пэнроўз, другую — Гез і Генцэль.
Першая Нобэлеўская прэмія ў фізыцы была прысуджаная ў 1901 годзе. Памер Нобэлеўскай прэміі ў 2020 годзе складае 10 мільёнаў крон (каля $ 1,1 млн).