Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 801


Менск, Акрэсьціна
Менск, Акрэсьціна

Праваабарончая супольнасьць Беларусі паведаміла пра прызнаньне палітычнымі зьняволенымі яшчэ 73 чалавек. Усе яны — фігуранты «справы Зельцэра». Заяву супольнасьці апублікаваў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна 96».

З 29 верасьня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні людзей, якія пакідалі ў інтэрнэце камэнтары наконт гібелі Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ.

Сьледчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрымана 136 чалавек. У дачыненьні да іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Такім чынам, агульная колькасьць палітычных зьняволеных Беларусі на гэты момант павялічылася да 801.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG