Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК: За камэнтары пра забітага супрацоўніка КДБ пагражае крымінальная адказнасьць


Сьледчы камітэт РБ, Менск
Сьледчы камітэт РБ, Менск

Сьледчы камітэт РБ паведаміў у сваім Тэлеграм-канале, што тыя, хто публікуе ў сацыяльных сетках «цынічныя» камэнтары пра забітага пры рэйдзе на прыватную кватэру супрацоўніка КДБ, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

«Знайшліся і тыя, для каго бяда стала падставай для «хайпа», — сказана ў паведамленьні СК. — У сетцы сталі зьяўляцца камэнтары і відэаролікі, якія адрозьніваюцца сваім цынізмам. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджаньні прадстаўнікоў праваахоўных органаў аб дачы жорсткай і прынцыповай прававой ацэнкі па кожным такім факце, некаторых «камэнтатараў» гэта не спыніла, і яны, спадзеючыся на ананімнасьць і ўяўную беспакаранасьць, працягнулі сваё цкаваньне, абразы і зьнявагі ў сетцы Інтэрнэт.

Цяпер Следчы камітэт расьсьледуе крымінальную справу, распачатую паводле артыкулаў 130 (наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне іншай сацыяльнай варожасьці або розьні па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці) і 369 (абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў, учыненая ў інфармацыі, разьмешчанай у глябальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт) Крымінальнага кодэксу.

СК паведамляе, што падазраванымі ў крымінальнай справе праходзяць 136 ананімных камэнтатараў. Да іх ужытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Праваахоўныя органы працягваюць працу па «выяўленьні такога роду злачынстваў і асоб да іх датычных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG