Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуская акадэмія» атрымала афіцыйны дазвол у Польшчы на навучаньне па-беларуску


Сьвятлана Куль-Сяльверстава
Сьвятлана Куль-Сяльверстава

«Беларуская акадэмія», якая адкрылася сёлета на пачатку году і працуе дыстанцыйна ў партнэрстве з трыма навучальнымі ўстановамі Польшчы, атрымала афіцыйны дазвол на беларускамоўнае навучаньне.

«Мы былі на адкрыцьці навучальнага году нашага партнэра – Вышэйшай школы кадраў мэнэджмэнту ў Коніне, і рэктар паведаміў, што яны праз сэнат правялі дазвол на выкладаньне на беларускай мове», – паведаміла Свабодзе ініцыятарка стварэньня ў партнэрстве з польскімі навучальнымі ўстановамі «Беларускай акадэміі», прафэсарка Сьвятлана Куль-Сяльверстава.

Сьвятлана Куль-Сяльверстава была звольненая ў 2014 годзе з Горадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і цяпер працуе ў Беластоцкім тэхнічным унівэрсытэце «Politechnika Białostocka».

Паводле яе, партнэрамі «Беларускай акадэміі», у якой цяпер дыстанцыйна навучаецца 30 студэнтаў, зьяўляюцца Вышэйшая школа кадраў мэнэджмэнту ў Коніне, Вышэйшая школа гуманістычная ў Шчэціне, Вышэйшая школа фінансаў і мэнэджэмэнту ў Беластоку.

«Цяпер мы можам абвясьціць афіцыйна, што ад сакавіка 2022 году мы можам выкладаць па-беларуску», – удакладніла яна. Дагэтуль у навучаньні выкарыстоўвалася тры мовы – расейская, беларуская і польская, але беларуская ня мела афіцыйнага статусу ў працэсе навучаньня.

«Дагэтуль па-беларуску выкладалі ў Польшчы толькі на беларусістыцы, дзе яна ёсьць», – удакладніла Сьвятлана Куль-Сяльверстава.

Прафэсарка дадала, што цяпер «Беларуская акадэмія» падоўжыла да 1 лютага прыём дакумэнтаў і будзе іх прымаць «татальна па-беларуску».

  • «Беларуская акадэмія» сёлета правяла першы набор студэнтаў. Гэта дыстанцыйная адукацыйная плятформа, якая ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай выдачай дыплёмаў аб вышэйшай адукацыі эўрапейскага ўзору.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG