Там у яго «у бліжэйшыя дні заплянаваны шэраг непублічных сустрэч для абмеркаваньня ў практычнай плоскасьці найважнейшых праектаў з комплексу двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Амана». Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Сьцьвярджаецца, што гэта — «праца ў разьвіцьцё перамоў на вышэйшым узроўні, якія прайшлі ў панядзелак». На 6 сьнежня заплянаваная яшчэ адна сустрэча з султанам Амана, якая «падвядзе вынік усіх праведзеных перамоваў».
Лукашэнка прыбыў у Аман увечары 28 лістапада, аднак на публіцы зьявіўся толькі на кароткі час 1 сьнежня — перад закрытымі перамовамі з султанам Хайтамам бін Тарыкам аль-Саідам.
2 сьнежня ён зьехаў з Амана ў Альжыр.
Аб сваёй дамоўленасьці з прэзыдэнтам Альжыра Абдэльмаджыдам Тэбунам давесьці беларускі тавараабарот з гэтай краінай да 500 млн долараў заявіў пасьля перамоваў зь ім Лукашэнка.
Сустрэчы з кіраўнікамі абедзьвюх дзяржаў дэ-факта мелі закрыты характар. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка ахарактарызаваў паездку Лукашэнкі ў Аман не як рабочую, як было заяўлена беларускім бокам, а як прыватны візыт.
На перамовах Лукашэнкі і ягоных сыноў Віктара і Мікалая з султанам гэтай дзяржавы адсутнічалі дзяржаўныя сьцягі краін, адзначыў палітык на сваім ютуб-канале.
Форум