Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі палітвязьняў зьвярнуліся да папы Рымскага, просяць паспрыяць вызваленьню іх родных


Папа Францішак.
Папа Францішак.

Родныя  беларускіх палітвязьняў, якія зьядналіся ў ініцыятыву «Вызваленьне 2020», напісалі ліст папу Францішку.

Падпісанты ліста зьвяртаюць увагу, што ў Беларусі цяпер «жахлівы гвалт і несправядлівасьць, якія дзеюцца ў дачыненьні да грамадзян нашай краіны, да нашых блізкіх».

«У турмах Беларусі апынуліся тысячы грамадзян толькі за тое, што яны адстойвалі сваё права жыць у дэмакратычнай вольнай краіне, процідзейнічалі гвалту і злачынствам рэжыму. У зьняволеньні апынуліся непаўналетнія, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі», — пішуць папу сваякі палітвязьняў.

Яны зазначаюць, што людзей за кратамі катуюць, пазбаўляюць самага неабходнага, утрымліваюць у нечалавечых умовах, пазбаўляюць лістоў.

Падпісанты пералічваюць людзей, якія маюць сур’ёзныя хваробы, іх жыцьцё ў небясьпецы. Сярод іх:

  • Ксенія Луцкіна,
  • Аляксей Раманаў,
  • Мікіта Залатароў,
  • Дзьмітрый Гопта,
  • Аляксей Губіч,
  • Уладзімер Гундар,
  • Андрэй Скурко
  • і яшчэ як мінімум 10 чалавек.

«Мы просім Вашай дапамогі для гэтых людзей. Ваш аўтарытэт, аўтарытэт Каталіцкай царквы можа дапамагчы ў іх вызваленьні і выратаваньні іх жыцьця», — лічаць аўтары ліста.

«Мы, родныя беларускіх палітвязьняў, просім вас — памаліцеся за іх і ўзвысьце свой голас супраць беззаконьня, якое робіцца ў Беларусі. Дапамажыце выратаваць нашых блізкіх! Просім Вас, маліцеся за Беларусь!» — напісалі сваякі палітвязьняў.

Таксама ў лісьце пералічаныя людзі, якія маюць патрэбу ў неадкладным вызваленьні, бо ім неабходная кваліфікаваная дапамога лекараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG