Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Фінляндыі прапанаваў Макею ўдзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу


Пэка Хаавіста
Пэка Хаавіста

Фінскага міністра цікавілі пытаньні правоў чалавека ў Беларусі, вялікай колькасьці палітвязьняў, міграцыі і дыялёгу па мірнай перадачы ўлады.

Пэка Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэньне якіх Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і атачэньня. Хаавіста таксама ўспомніў пра больш чым 600 палітвязьняў у Беларусі, піша фінская газэта Helsingin Sanomat.

Фінскі міністар сказаў, што давёў Макею інфармацыю аб тым, што Фінляндыя гатовая ўзяць удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу ў рамках плятформы АБСЭ. Таксама ён нагадаў, што беларуская апазыцыя неаднаразова заклікала да дыялёгу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэта.

Пэка Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімерам Макеем падымалася й тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны Эўразьвязу.

23 веарсьня прэс-служба беларускага МЗС паведаміла, што ў Нью-Ёрку ў рамках Генасамблеі ААН кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў з Пэкам Хаавістам «шэраг пытаньняў у сфэры ўзаемнай цікавасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG