Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады будуць стрымліваць цэны на сацыяльна значныя тавары прынамсі да канца году


Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 31 сьнежня.

Па-ранейшаму рэгулююцца цэны на

  • рыбу,
  • рыбныя кансэрвы,
  • мяса,
  • вараныя каўбасныя вырабы і паўвэнджаную і варана-вэнджаную каўбасу,
  • каровіна малако,
  • сыр,
  • масла,
  • алей,
  • курыныя яйкі,
  • пшанічную муку,
  • хлеб,
  • макарону,
  • аўсяныя шматкі,
  • шліфаваны белы рыс,
  • сьвежыя бульбу, буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі, часнык, перац,
  • дзіцячае харчаваньне: малочныя сумесі, кансэрвы, сокі, морсы,
  • мясныя субпрадукты,
  • маргарын,
  • ячныя і грэцкія крупы,
  • соль,
  • цукар,
  • чорную гарбату без дабавак,
  • распушчальную каву.

Рэгуляваньне цэнаў працягваецца з красавіка.

Дадаткова ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміну, якая з 1 сакавіка абмяжоўвае рост цэнаў на лекі і сацыяльна значныя тавары 0,2% у месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG