Праверка паказала сьвядомае і некарэктнае паляпшэньне адзнакаў Кітаю і Саудаўскай Арабіі і пагаршэньне паказьнікаў Азэрбайджану ў пэрыяд з 2018 па 2020 год.
Расейскае выданьне «Коммерсант» піша, што зьмены ў рэйтынгах былі зробленыя пад ціскам былога кіраўніка Сусьветнага банку Джыма Ён Кіма, кіраўніцы Міжнароднага валютнага фонду Крысталіны Георгіевай і аднаго са стваральнікаў рэйтынгу — Сімяона Дзянкава.
Сусьветны банк складаў Doing Business на працягу 17 гадоў. У рэйтынгу Doing Business – 2020 Беларусь заняла 49-е месца сярод 190 краінаў сьвету. У параўнаньні з папярэднім годам краіна апусьцілася ў рэйтынгу на 12 пазыцый. З гэтай нагоды Міністэрства эканомікі Беларусі выступіла з адмысловым камэнтаром, у якім паставіла пад сумнеў некаторыя высновы Сусьветнага банку.
Улетку 2020 году Сусьветны банк заявіў аб прыпыненьні публікацыі рэйтынгу, спаслаўшыся недакладнасьці з прычыны парушэньняў мэтадалёгіі. Падрабязнасьцяў тады не паведамлялася.
Справаздача юрыстаў аб тым, каго прыцягваць да адказнасьці, пакуль не гатовая. Крысталіна Георгіева заявіла, што ня згодная з высновамі расьсьледаваньня. Джым Ён Кім і Сімяон Дзянкаў сытуацыю пакуль не камэнтавалі.