Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму МВФ даў Беларусі 900 мільёнаў даляраў? Тлумачыць дарадца Ціханоўскай


Лягатып Міжнароднага валютнага фонду
Лягатып Міжнароднага валютнага фонду

Чаму са сьпісу атрымальнікаў Спэцыяльных правоў запазычаньня былі выключаныя Афганістан, Вэнэсуэла і М’янма, але не Беларусь? Заходнія краіны, якія не прызнаюць Лукашэнку, не змаглі ці не захацелі паўплываць на рашэньне МВФ адносна Беларусі? Наколькі імаверна, што Фонд ня дасьць дазволу Менску канвэртаваць атрыманыя спэцыяльныя правы запазычваньня ў валюты?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах Валер Кавалеўскі.

Кавалеўскі

  • МВФ, калі прымаў гэтую праграму, ніяк ня ўлічваў сытуацыю ўнутры краінаў, сытуацыю з правамі чалавека ў іх.
  • Усе краіны, якія ўваходзяць у Фонд, атрымалі сваю долю, і Беларусь ня стала выключэньнем.
  • МВФ — інстытуцыя, якая займаецца выключна фінансамі, аздараўленьнем фінансавага становішча краінаў-чальцоў.
Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі
  • У чым адрозьненьне Беларусі ад выпадкаў Афганістану, Вэнэсуэлы і Мʼянмы? Там няма прызнаных урадаў.
  • У Вэнэсуэле ёсьць альтэрнатыўны прэзыдэнт Гуайдо, які прызнаны многімі краінамі, у тым ліку і ЗША.
  • У Мʼянме адбыўся вайсковы пераварот, там пралілося шмат крыві.
  • У Афганістане толькі што да ўлады прыйшлі талібы, і сьвет не пасьпеў зрэагаваць на гэтую сытуацыю.
  • Лукашэнку не прызнаюць легітымным кіраўніком Беларусі многія краіны Захаду.
  • Але міжнародныя арганізацыі, такія як МВФ, ня ў тым стане, каб заявіць, што яны не прызнаюць Лукашэнку.
  • Ёсьць градацыі ў інстытуце непрызнаньня, і ён сам па сабе рухомы, цяжка знайсьці яго вызначэньне ў міжнародным праве.
  • МВФ выконвае волю краінаў — ягоных чальцоў.
  • ЗША і іншыя заходнія краіны не хацелі заблякаваць выдзяленьне Беларусі гэтых грошай, каб не ствараць прэцэдэнт.
  • Шмат хто ў шмат якіх краінах можа заявіць, што ўлады гэтых краінаў кепска змагаліся з каранавірусам.
  • Калі і ім не даваць гэтых грошай, гэта мела б кепскія міжнародныя наступствы.
  • Спэцыяльныя правы запазычваньня (SDR) — гэта своеасаблівы чэк, па якім можна атрымаць грошы.
  • МВФ дазваляе краінам гэта зрабіць, канвэртаваць SDR у любую валюту.
  • Фонд раіць выкарыстоўваць гэтыя грошы дзеля барацьбы з каранавірусам. Пандэмія, уласна, і была прычынай цяперашняй эмісіі SDR.
  • Але дазваляецца іх выкарыстоўваць і для павелічэньня золатавалютных рэзэрваў краінаў, якія атрымалі гэтыя сродкі.
  • МВФ заклікае багатыя краіны падзяліцца атрыманымі траншамі SDR з найбяднейшымі краінамі.
  • Умоўна кажучы, Данія ці Нарвэгія, якія таксама атрымалі SDR, могуць перадаць іх, скажам, Замбіі, якая знаходзіцца ў досыць складанай сытуацыі.
  • Выдзяленьне, разьмеркаваньне SDR — даволі рэдкая падзея.
  • Каманда Ціханоўскай вывучае працэдуру. Мы скіраваныя на тое, каб не дазволіць Лукашэнку атрымаць гэтыя рэсурсы ў свае рукі.
  • Мы маем падставы сьцьвярджаць, што ён ня будзе выкарыстоўваць іх для вырашэньня сапраўдных патрэбаў Беларусі.
  • Вэнэсуэла атрымала на свой рахунак 5 мільярдаў, але з прычыны пазыцыі шэрагу ўплывовых чальцоў Фонду яна ня зможа скарыстацца гэтымі сродкамі.
  • Многія палітыкі ў Вашынгтоне і Лёндане проста ня ведалі, што набліжаецца такое разьмеркаваньне сродкаў Міжнародным валютным фондам.
  • Заходнія краіны зрабілі вялікую працу па стварэньні санкцыйнага рэжыму адносна Лукашэнкі.
  • І калі гэты амаль мільярд даляраў трапіць у рукі Лукашэнкі, гэта можа падарваць гэтыя намаганьні.

Што было раней

  • Выканаўчая дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева абвясьціла пра найбуйнейшыя ў гісторыі Спэцыяльныя правы запазычваньня (СПЗ) з боку МВФ.
  • Агулам іх сума складзе каля 650 мільярдаў даляраў, і яны ўступілі ў дзеяньне 23 жніўня. Беларусь мае атрымаць правы больш як на 900 мільёнаў даляраў, паводле цяперашняй цаны СПЗ.
  • СПЗ разьмяркоўваюцца паміж краінамі ў прапорцыі да іхнай квоты акцыяў у МВФ.
  • Сьвятлана Ціханоўская раней адправіла кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанэт Елен ліст з просьбай не выдаваць Беларусі СПЗ.
  • Ціханоўская лічыць, што ўрад Лукашэнкі будзе выкарыстоўваць сродкі МВФ для «працягу рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG