Аляксандар Радзькоў нарадзіўся ў 1951 годзе. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Куляшова). З 1974-га па 2003 год працаваў у родным ВНУ. Прайшоў шлях ад асыстэнта да рэктара, абараніў доктарскую дысэртацыю па пэдагогіцы. Міністар адукацыі (2003–2010), першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта (2010–2014), памочнік прэзыдэнта (2014–2015). Старшыня аб’яднаньня «Белая Русь» (2007–2018).
- Нацыянальная літаратурная прэмія была заснаваная Саюзам пісьменьнікаў Беларусі і Міністэрствам інфармацыі. Ўручаецца з 2015 году ў намінацыях «Проза», «Паэзія», «Дзіцячая літаратура», «Драматургія», «Крытыка і літаратуразнаўства», «Публіцыстыка», «Дэбют».