Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Узбэкістану прызнаў рэпрэсаваных у СССР лідэраў руху басмачоў барацьбітамі за нацыянальную незалежнасьць


Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў

Шаўкат Мірзіёеў назваў правадыроў руху найлепшымі прадстаўнікамі ўзбэцкага народу.

Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў афіцыйна прызнаў лідэраў басмачоў, рэпрэсаваных у 1920-1930 гадах, барацьбітамі за нацыянальную незалежнасьць, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Відавочна, што рэпрэсавалі лідэраў зь вялікім патэнцыялам, навукоўцаў, літаратараў, лекараў, настаўнікаў. Яны былі найлепшымі прадстаўнікамі нашага народу. Таталітарнаму рэжыму не патрэбны былі разумныя людзі, якія адкрылі б вочы нацыі, умацавалі б яе самасьвядомасьць. Яны правініліся толькі тым, што былі вялікімі», — сказаў Мірзіёёў.

25 жніўня Вярхоўны суд Узбэкістану рэабілітаваў 115 чалавек, рэпрэсаваных у 1920-1930 гадах, у тым ліку Ібрагімбека Чакабаева, лідэра басмацтва на тэрыторыі сучасных Узбэкістану, Таджыкістану і паўночнага Афганістану.

Басмачы — вайскова-палітычны і рэлігійны рух у Цэнтральнай Азіі, які змагаўся з савецкай уладай. Яны пачалі дзейнічаць яшчэ да прыходу ў рэгіён Расейскай імпэрыі, але пасьля 1918 году і перамогі бальшавікоў над какандзкай аўтаноміяй гэты рух набыў масавы характар.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, савецкая ўлада зьнішчыла басмацтва яшчэ ў сярэдзіне 30-х, хоць асобныя баі і сутыкненьні працягваліся да 1942 году.

Адным з самых вядомых лідэраў басмачоў быў Ібрагімбек Чакабаеў, ён рабіў рэгулярныя набегі на гарады і вёскі і абвясьціў узброеную барацьбу за вяртаньне на пасад зрынутага эміра Бухары. Улады СССР лічылі, што Чакабаеў плянаваў стварыць на паўночным усходзе Афганістану самастойную ўзбэцка-таджыцкую дзяржаву.

Пасьля распаду СССР стаўленьне да басмачоў у краінах Цэнтральнай Азіі сталі пераглядаць. Іх пачалі ацэньваць як чальцоў нацыянальна-вызвольнага руху і атрадаў супраціву акупантам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG