Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: Вызвалілі Дзяніса Урбановіча, Віталя Трыгубава і Сяргея Мацкойця


Актывіст Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня 2020. Архіўнае фота
Актывіст Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня 2020. Архіўнае фота

Вызвалілі лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, прэс-сакратара «Маладога фронту» Віталя Трыгубава і актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Сяргея Мацкойця, паведамляе «Вясна».

Вядома, што актывістаў правялі і пасадзілі на маршрутку да Менску. Сяргея Мацкойця вызвалілі напярэдадні.

Іх затрымалі 26 жніўня ў Ветцы Гомельскай вобласьці. Паведамлялася, што Урбановіча падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 году.

Пра гэта ў той жа дзень паведамілі сваякі Дзяніса Ўрбановіча, якому пасьля затрыманьня ўдалося праз тэлефон зьвязацца з роднымі.

«У Ветцы зайшлі паесьці ў кавярню, як неўзабаве туды ўварваліся „праваахоўнікі“. Відаць, за хлопцамі сачылі.

Сяргея Мацкойця забралі адразу і кудысьці павезьлі. Сказалі, што ён у вышуку.

Што зь Віталем, ня ведаем, а Дзянісу аб’явілі, што ён затрыманы на 72 гадзіны. Сказалі, што падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 году. Дакладна ведаем, што ён тады нават ня быў у Мазыры», — расказалі сваякі лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG