Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы параілі жанчынам Афганістану не выходзіць на вуліцу


Талібы ў прэзыдэнцкім палацы
Талібы ў прэзыдэнцкім палацы

Пра гэта паведамляе BBC, спасылаючыся на афіцыйнага прадстаўніка «Талібану» Забіулу Муджахіда.

«Нашы сілы бясьпекі не навучаныя, як паводзіць сябе з жанчынамі, як размаўляць з жанчынамі. Да таго часу, пакуль ім ня будзе гарантаваная поўная бясьпека, мы просім жанчын заставацца дома», — сказаў Муджахід.

«Гэта вельмі кароткачасовая працэдура», — дадаў ён.

Прадстаўнік «Талібану» таксама закрануў тэму эвакуацыі з Кабулу. Ён заклікаў афганцаў ня ехаць у аэрапорт сталіцы і заявіў, што там пануе хаос.

Таксама Муджахід зьвярнуўся да ЗША, заклікаўшы Вашынгтон спыніць «заахвочваньне» эміграцыі з Афганістану. Паводле яго слоў, Афганістан сам мае патрэбу ў сваіх таленавітых грамадзянах.

«Талібан» кіраваў Афганістанам з 1996 па 2001 год. У гэты час у краіне выконваліся законы шарыяту ў іх самай строгай інтэрпрэтацыі. Дзяўчатам, старэйшым за 10 гадоў, і жанчынам было забаронена вучыцца, працаваць і выходзіць на вуліцу без суправаджэньня мужа ці сваяка мужчынскага полу. Таксама яны павінны былі насіць паранджу.

З 15 жніўня 2021 году талібы забаранілі жанчынам зьяўляцца ў грамадзкіх месцах зь непакрытай галавой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG