Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: Талібы забіваюць мірных афганцаў


Талібы ў прэзыдэнцкім палацы, Кабул, 15 жніўня 2021
Талібы ў прэзыдэнцкім палацы, Кабул, 15 жніўня 2021

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет паведаміла, што яе ведамства атрымала дакладныя зьвесткі аб тым, што ваеўнікі руху «Талібан» чыняць пазасудовыя пакараньні сьмерцю мірных жыхароў і вярбуюць дзяцей у вайсковыя злучэньні.

«Гаворка ідзе пра пазасудовыя пакараньні сьмерцю мірных жыхароў і былых чальцоў нацыянальных сілаў бясьпекі Афганістану, абмежаваньні правоў жанчын, у тым ліку права на свабоднае перамяшчэньне і права дзяўчатак наведваць школы. Праводзіцца вярбоўка дзяцей-салдат і разганяюцца мірныя акцыі пратэсту», — заявіла Бачэлет падчас адмысловай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

Яна зьвярнула асаблівую ўвагу на тое, што раней прадстаўнікі групоўкі ўзялі на сябе абавязаньні захоўваць правы жанчын, этнічных і рэлігійных меншасьцяў. Бачэлет заклікала талібаў выканаць гэтыя абяцаньні.

15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу Афганістану Кабул, занялі прэзыдэнцкі палац і абвясьцілі аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны. Прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну і вылецеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

Афіцыйны прадстаўнік талібаў Забіула Муджахід правёў прэсавую канфэрэнцыю і расказаў, якім будзе жыцьцё ў Афганістане пры новай уладзе. Ён анансаваў увядзеньне законаў шарыяту, але запэўніў, што жанчынам дазволяць вучыцца і працаваць. Таксама ён абяцаў ператварыць Афганістан у краіну без наркотыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG