Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень пяты: дэпутаты БНФ у прамым тэлеээфіры заклікаюць прыйсьці на Плошчу і патрабаваць Незалежнасьці


Дэпутаты Апазыцыі БНФ Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у прамым тэлеэфіры 23 жніўня 1991
Дэпутаты Апазыцыі БНФ Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у прамым тэлеэфіры 23 жніўня 1991

Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю – скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.

Як гэта адбывалася? Хроніка падзеяў 23 жніўня 1991.

  • Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР прапаноўвае вынесьці на сэсію, прызначаную на заўтра, два пытаньні : «Аб бягучым моманце» і «Аб Саюзным дагаворы».
  • Прэзыдыюм ВС не прымае прапанову Апазыцыі БНФ па парадку дня сэсіі, якую старшыні ВС БССР Мікалаю Дземянцею перадаў Старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. Яны прадугледжвалі наступныя пытаньні:

«Аб дзеяньнях членаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР і службовых асобаў рэспублікі ў час перавароту.

Аб дзеяньнях грамадзка-палітычных арганізацый у час спробы дзяржаўнага перавароту.

Аб наданьні канстытуцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.

Аб зьменах у артыкуле Канстытуцыі БССР.

Аб Саюзным дагаворы.

Аб асноўных пытаньнях парадку дня пятай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР».

Прапановы Апазыцыі БНФ па парадку дня нечарговай сэсіі ВС БССР
Прапановы Апазыцыі БНФ па парадку дня нечарговай сэсіі ВС БССР
  • У Вярхоўны Савет паступаюць звароты жыхароў Беларусі, арганізацый і працоўных калектываў з патрабаваньнем за падтрымку путчу спыніць дзейнасьць КПБ-КПСС, адправіць у адстаўку кіраўніцтва Вярхоўнага Савета БССР.
Ліст супрацоўнікаў выдавецтва «Беларусь», 23 жніўня 1991 г.
Ліст супрацоўнікаў выдавецтва «Беларусь», 23 жніўня 1991 г.
  • Дэпутаты Апазыцыі БНФ завяршаюць працу над законапраектамі на сэсію, і перадаюць у Прэзыдыюм ВС пакет з больш як 20 заканадаўчых прапаноў, накіраваных на абвяшчэньне Незалежнасьці і стварэньне падмурку беларускай дзяржаўнасьці.
Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у 363 пакоі Дому ўраду ў часе працы над дакумэнтамі. Кадр зь фільму "Дэпутаты".
Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык у 363 пакоі Дому ўраду ў часе працы над дакумэнтамі. Кадр зь фільму "Дэпутаты".
Заяўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 23 жніўня 1991 г.
Заяўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 23 жніўня 1991 г.
  • Таксама парлямэнцкая апазыцыя патрабуе ад і старшыні Дзяржтэлерадыё прадаставіць прамы эфір на тэлевізіі.Пасьля кансультацый з кіраўніцтвам Вярхоўнага Савету прымаецца рашэньне эфір даць.
  • Увечары Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў і Сяргей Навумчык атрымліваюць больш як гадзіну жывога тэлеэфіру. Дэпутаты паведамляюць пра мэты, якіх будуць дамагацца на чэсіі, сярод іх галоўная – наданьне Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. Яны заклікаюць жыхароў Менску раніцай 24 сакавіка прыйсьці да Дому ўраду і падтрымаць Апазыцыю БНФ.
Плякат БНФ
Плякат БНФ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG