Як перадае агенцтва Reuters, баевікі «Талібану» застрэлілі некалькіх чалавек, якія размахвалі сьцягамі Афганістану на мітынгу ў Дзень Незалежнасьці,
Інцыдэнт адбыўся ў афганскім горадзе Асадабад. Талібы заўважылі людзей з рэспубліканскімі сьцягамі і адкрылі агонь па дэманстрантах.
Дакладная колькасьць ахвяр і параненых пакуль невядомая.
Падчас мітынгу адбылася цісканіна.
Напярэдадні талібы расстралялі дэманстрацыю ў падтрымку дзяржаўнага сьцяга ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.