Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыкі гурту Irdorath ня выйшлі на волю праз 10 дзён пасьля затрыманьня

абноўлена

Адзін з канцэртаў Irdorath
Адзін з канцэртаў Irdorath

На гэты момант нават невядома, дзе ўтрымліваюць арыштаваных.

Уладзімер Калач, Надзея Калач, Пятро Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая), Антон Шніп, Зьміцер Шыманскі застаюцца пад арыштам. Месца ўтрыманьня пакуль невядомае, піша Беларуская рада культуры.

Музыкаў і іх сяброў абвінавачваюць паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Іх перасьледуюць за выступленьне падчас масавых шэсьцяў у Менску ў жніўні 2020 году.

Павал Шмыга, якога раней прылічалі да затрыманых, насамрэч на волі.

Затрыманьне кампаніі з 16 чалавек адбылося 2 жніўня з удзелам узброеных байцоў САХР і міліцыі Менскай вобласьці. Затрыманыя сьвяткавалі дзень нараджэньня ўдзельніцы гурту Irdorath Надзеі Калач. Чатырох затрыманых затым аштрафавалі на сумы ад 870 да 1160 рублёў, іншых затрымалі паводле крымінальнага артыкулу.

Сілавікі скарысталі дрон, каб зьняць захоп музыкаў. На відэа ў музыкаў на целе відаць сьляды пабіцьця. Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманьне ў сувязі з удзелам прадстаўнікоў Irdorath у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Там адзначылі, што «група дудароў неаднаразова ўзначальвала калёну пратэстоўцаў», чым «залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсьце грамадзян».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG