Беларуска Аліна Гарноська заваявала бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Токіё ў індывідуальным шматборстве па мастацкай гімнастыцы, паведаміў НАК.
Гэта сёмы мэдаль беларусаў на сёлетняй Алімпіядзе і другі за сёньня.
Раніцай срэбны мэдаль заваявала чацьвёрка беларускіх байдарачніц.
Якія мэдалі заваявалі беларусы на Алімпіядзе ў Токіё
Золата
- Іван Літвіновіч — скачкі на батуце
Срэбра
- Магамедхабіб Кадзімагамедаў — вольная барацьба.
- Ірына Курачкіна — вольная барацьба
- Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева, Надзея Папок — веславаньне на байдарцы (500 м)
Бронза
- Ванэса Каладзінская — вольная барацьба
- Максім Недасекаў — скачкі ў вышыню
- Аліна Гарноська — мастацкая гімнастыка
У мэдальным заліку Беларусь займае 44-е месца з 85.