Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вясьляркі заваявалі срэбны мэдаль на Алімпіядзе


Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марыя Літвінчук на пʼедэстале
Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марыя Літвінчук на пʼедэстале

Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок занялі 2-е месца на дыстанцыі 500 мэтраў у байдарцы, паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Фінальны спрынт адбываўся пад залевай
Фінальны спрынт адбываўся пад залевай

Гэта шостая ўзнагарода беларусаў на Алімпіядзе ў Токіё.

Якія мэдалі заваявалі беларусы на Алімпіядзе ў Токіё

Золата

  • Іван Літвіновіч — скачкі на батуце

Срэбра

  • Магамедхабіб Кадзімагамедаў — вольная барацьба.
  • Ірына Курачкіна — вольная барацьба
  • Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева, Надзея Папок — веславаньне на байдарцы (500 м)

Бронза

  • Ванэса Каладзінская — вольная барацьба
  • Максім Недасекаў — скачкі ў вышыню
  • Аліна Гарноська — мастацкая гімнастыка

У мэдальным заліку Беларусь займае 44-е месца з 85.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG