Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зборнай Беларусі два алімпійскія мэдалі ў вольнай барацьбе. Агулам цяпер пяць


Магамедхабіб Кадзімагамедаў (у чырвоным) падчас паядынку з Заўрбекам Сідакавым
Магамедхабіб Кадзімагамедаў (у чырвоным) падчас паядынку з Заўрбекам Сідакавым

6 жніўня скарбонка нацыянальнай зборнай Беларусі папоўнілася адразу двума мэдалямі, якія заваявалі прадстаўнікі вольнай барацьбы.

У фінале спаборніцтваў у катэгорыі да 74 кг выступіў прадстаўнік Беларусі Магамедхабіб Кадзімагамедаў. У фінале яму супрацьстаяў даўні апанэнт, расеец Заўрбек Сідакаў, які ўпэўнена перамог зь лікам 7:0. Беларусу дасталася срэбная ўзнагарода.

Магамедхабіб Кадзімагамедаў падпісаў «праўладны» ліст беларускіх спартоўцаў разам са сваім трэнэрам Аляксандрам Журуном. Летась этнічны аварац родам з Дагестану атрымаў грамадзянства Беларусі.

Напярэдадні мэдаль аналягічнай вартасьці заваявала змагарка вольнага стылю, таксама падпісантка ліста за рэжым Ірына Курачкіна.

6 жніўня ўладальніцай бронзавага алімпійскага мэдаля ў жаночай барацьбе вольным стылем стала Ванэса Каладзінская. У паядынку за ўзнагароду ў вагавай катэгорыі да 53 кг беларуская атлетка перамагла амэрыканку Джакару Вінчэстэр.

Ванэса Каладзінская (у чорнай форме) змагаецца з Джакарай Вінчэстэр за бронзавы мэдаль
Ванэса Каладзінская (у чорнай форме) змагаецца з Джакарай Вінчэстэр за бронзавы мэдаль

Цяпер у актыве беларускай нацыянальнай каманды адзін залаты, два срэбныя і два бронзавыя мэдалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG