Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 4 жніўня: 2 гады «хіміі» за абразу міліцыянта смайлікам


Івацэвіцкая міліцыя, ілюстрацыйнае фота
Івацэвіцкая міліцыя, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады. Свабода сочыць за падзеямі.

Івацэвіцкі міліцыянт пакрыўдзіўся на смайлік

Жыхарку Івацэвічаў Вольгу Кронду асудзілі за камэнтары ў адным з тэлеграм-чатаў. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады — супрацоўніка мясцовага РАУС.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на першым пасяджэньні судзьдзя Аляксандар Кірыловіч папрасіў супрацоўнікіаў мэдыяў пакінуць залю, піша інфармацыйны рэсурс «Першы рэгіён». Хадайніцтва аб закрытым судзе заяўляў абражаны міліцыянт.

«У мэтах невыдавання зьвестак, якія зьмяшчаюцца ў крымінальнай справе і зьневажаюць мае гонар і годнасьць. А таксама для гарантаваньня маёй бясьпекі як пацярпелага», — заявіў міліцыянт.

Крымінальную справу на жыхарку Івацэвічаў Вольгу Кронду завялі за камэнтары ў адным з тэлеграм-чатаў. Сярод іншага жанчыну вінавацілі ў публікацыі смайлікаў «гаўняшка» пад допісам пра супрацоўніка міліцыі.

Суд Івацэвіцкага раёну прызнаў жанчыну вінаватай у злачынстве. Яе пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі», акрамя таго, яна павінна выплаціць 2 тысячы рублёў маральнай кампэнсацыі міліцыянту.

Раней у Вольгі Кронды апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG