Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох чалавек, затрыманых на лецішчы з музыкамі Irdorath, аштрафавалі

абноўлена

Адзін з выступаў Irdorath
Адзін з выступаў Irdorath

Шасьцёра іншых затрыманых сталі фігурантамі крымінальнай справы.

Чатырох чалавек, затрыманых напярэдадні на лецішчы пад Менскам разам з музыкамі фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath, аштрафавалі ў судзе Менскага раёну на сумы ад 870 да 1160 рублёў, піша БелаПАН.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, вінаватымі па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) прызнаныя музыкант Аляксандра Грахоўская, а таксама Юлія Варламава, Вольга Міхно і дзяўчына з прозьвішчам Шулякова.

Затрыманьне кампаніі з 16 чалавек адбылося 2 жніўня з удзелам узброеных байцоў САХР і міліцыі Менскай вобласьці. Затрыманыя сьвяткавалі дзень нараджэньня ўдзельніцы гурту Irdorath Надзеі Калач. Яе мужа, таксама музыку гурту, Уладзімера Калача затрымалі як падазраванага ў крымінальнай справе па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Сілавікі скарысталі дрон, каб зьняць захоп музыкаў. На відэа ў музыкаў на целе бачныя сьляды пабіцьця. Прэс-служба МУС паведаміла пра затрыманьне ў сувязі з удзелам прадстаўнікоў Irdorath у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Там адзначылі, што «група дудароў неаднаразова ўзначальвала калёну пратэстоўцаў», чым «залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсьце грамадзян».

Паводле ведамства, «пэрформанс каардынатараў узмацняў пратэставы настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні міліцыянтаў». Шасьцёх затрыманых падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх. Акрамя Калача, гэта Антон Шнып, Пётра Марчанка, Павал Шмыга, Юлія Юніцкая і Аляксандар Сінкевіч.

У Берасьці далі 15 сутак за перапост з «экстрэмісцкага» каналу

Берасьцейскага актывіста Алега Вялава арыштавалі на 15 сутак за рэпост з тэлеграм-канала, які беларускія ўлады ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх. Паводле знаёмых, у красавіку Алег Вялаў перапосьціў інфармацыю пра таксычныя адкіды, якія зьлівалі ў раку. Алег Вялаў вядомы ў Берасьці як адзін з пратэстоўцаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, перадае тэлеграм-канал «Вясна-Брэст».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG