Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы апублікавалі зьвесткі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ў ліпені


Суд Фрунзэнскага раёну Менску, архіўнае фота
Суд Фрунзэнскага раёну Менску, архіўнае фота

107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў.

Цягам ліпеня 2021 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі надалей значна пагаршалася, зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Высновы «Вясны»:

  • Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны перасьлед грамадзянаў з палітычных матываў. За месяц суды вынесьлі прысуды прынамсі 107 чалавекам у палітычна матываваных крымінальных справах.
  • Маніторынг судовых працэсаў, які праводзяць валянтэры і юрысты ПЦ «Вясна», засьведчыў шматлікія парушэньні прынцыпаў справядлівага судовага разбору і працэсуальных правоў і гарантыяў абвінавачаных;
  • У месцах несвабоды знаходзяцца 604 палітвязьні; іх колькасьць надалей расьце;

  • 14 ліпеня затрыманыя і зьмешчаныя пад варту яшчэ трое сяброў ПЦ «Вясна»: старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі; сябра Рады ПЦ «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч; юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч.
  • Акрамя іх, у СІЗА знаходзяцца каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова; сябра ПЦ «Вясна», кіраўнік Цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка; валянтэры «Вясны» Тацяна Ласіца і Андрэй Чапюк.
  • У ізалятарах і калёніях надалей трымаюць ня менш як 26 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ;
  • За ліпень улады ў адміністрацыйным парадку зьліквідавалі больш за 50 некамэрцыйных арганізацыяў, распачата пазбаўленьне рэгістрацыі шэрагу грамадзкіх арганізацыяў у судах;
  • Працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, а таксама адвольныя затрыманьні грамадзянаў за выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі, у тым ліку ў прыватным жытле і на прыватных тэрыторыях.
  • Усяго за ліпень суды наклалі ня менш як 27 штрафаў на агульную суму 1 809 базавых велічыняў (каля 52,5 тысяч беларускіх рублёў) і ня менш як 58 адміністрацыйных арыштаў агульнай працягласьцю 932 дні. Ёсьць зьвесткі аб затрыманьні ня менш як 327 чалавек.

Праваабаронцы і журналісты надалей фіксуюць шматлікія факты жорсткага абыходжаньня з грамадзянамі, затрыманымі і адміністрацыйна арыштаванымі за ўдзел у мірных сходах. Наўмысна створаныя адміністрацыямі ЦІП і ІЧУ бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня для гэтых арыштаваных экспэрты ПЦ «Вясна» ацэньваюць як катаваньні;
Упраўленьне Высокага камісара ААН у правах чалавека заклікала асобаў, групы і арганізацыі падаць інфармацыю і дакумэнтацыю, якія тычацца ўсіх меркаваных парушэньняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 году, зважаючы на магчымыя гэндэрныя аспэкты такіх парушэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG