Сяргею Драздоўскаму і Алегу Граблеўскаму з «Офісу ў правах людзей з інваліднасьцю» зьмянілі меру стрыманьня — адпусьцілі з-пад арышту пад паручальніцтва. Пра гэта Драздоўскі напісаў у фэйсбуку.
Сьледзтва ў іх справе працягваецца, дырэктара і юрыста Офісу абвінавачваюць у махлярстве. Зь лютага вазочнік Драздоўскі знаходзіўся пад хатнім арыштам, Граблеўскі ўтрымліваўся ў СІЗА.
У канцы ліпеня Менгарвыканкам ліквідаваў «Офіс у правах людзей з інваліднасьцю». Арганізацыя стала адной зь дзясяткаў у Беларусі, якія ліквідавалі ўлады.