Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі папярэдзіла Беларускі Хэльсынскі камітэт за непрадастаўленьне дакумэнтаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі накіравала ў Вярхоўны суд дакумэнты на ліквідацыю «Прававой ініцыятывы», а таксама вынесла папярэджаньне БХК.

Міністэрства юстыцыі зьвярнулася ў Вярхоўны суд з пазовам аб прыпыненьні дзейнасьці праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва», якая дзейнічае з 1996 году.

«Мы лічым, што Міністэрства юстыцыі не магло знайсьці ў нашых дзеяньнях парушэньня, разумнымі наступствамі якога магло быць прыпыненьне дзейнасьці», — заявілі ў «Прававой ініцыятыве».

У арганізацыі заявілі, што ўсё адно працягнуць сваю праваабарончую дзейнасьць.

Іншая праваабарончая арганізацыя — Беларускі Хэльсынскі Камітэт — атрымала ад міністэрства папярэджаньне. Паводле закону, пасьля двух папярэджаньняў цягам году грамадзкую арганізацыю могуць зьліквідаваць. У БХК заявілі, што нават нягледзячы на ператрус 14 ліпеня здолелі накіраваць органам улады частку патрабаваных дакумэнтаў.

За непададзеныя дакумэнты БХК афіцыйна папярэдзілі, затым на адрас арганізацыі прыслалі ліст з патрабаваньнямі зьліквідаваць парушэньні да 27 ліпеня, але БХК атрымала яго акурат увечары таго дня.

«Такім чынам, мы проста ня мелі аб’ектыўных магчымасьцяў выканаць патрабаваньне міністэрства. БХК паўторна зьвярнуўся ў Міністэрства юстыцыі з просьбай прыняць усе магчымыя захады ў межах кампэтэнцыі міністэрства для забесьпячэньня абароны правоў і законных інтарэсаў арганізацыі, а таксама скасаваць папярэджаньне з улікам таго, што непрадастаўленьне дакумэнтаў абумоўлена аб’ектыўнымі абставінамі, якія не залежаць ад арганізацыі», — дадалі ў БХК.

Зь сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зьліквідаваных уладамі ўстановаў ахапіла практычна ўсю краіну. На гэты момант вядома пра 57 арганізацыяў, закрытых несудовым чынам, яшчэ 20 зьбіраюцца зьліквідаваць у судах.

Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацыяў. Прадстаўнікоў установаў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG