Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрый Строцаў стаў ляўрэатам чэскай прэміі Вацлава Гаўла «Парушальнік спакою» за 2021 году


Дзьмітры Строцаў
Дзьмітры Строцаў

Бібліятэчны фонд Вацлава Гаўла абвясьціў сёньня, што пераможцам прэміі «Парушальнік спакою» (Disturbing the Peace ) за 2021 год стаў беларускі паэт і выдавец Дзьмітры Строцаў.

Прэміяй узнагароджваюць адважных пісьменьнікаў з групы рызыкі. У тэксьце паведамленьня аб узнагародзе гаворыцца, што Дзьмітры Строцаў зьяўляецца «сьмелым пісьменьнікам, які знаходзіцца ў небясьпецы».

Таксама ў паведамленьні арганізацыйнага каміэту прэміі гаворыцца:

«З сярэдзіны 2000-х гадоў Строцаў пісаў у паэтычнай форме хроніку дзяржаўных рэпрэсій у Беларусі. Строцаў далучыўся да беспрэцэдэнтнага народнага руху, які ўзьнік 2020 годзе, каб кінуць выклік рэпрэсіўнага рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, якога часта называюць апошнім дыктатарам Эўропы. Ён апісвае палітычны крызіс у Беларусі ў сваім паэтычным цыкле „Беларусь перавернутая“, які напісаны ва ўнікальным стылі, які ён называе „паэтычным рэпартажам“. Цыкль Строцава зрабіў фурор як у Беларусі, так і за мяжой і быў перакладзены больш чым на пятнаццаць моў».

У кастрычніку 2020 года Строцаў быў выкрадзены і дапытаны супрацоўнікамі КДБ Беларусі. Ён быў прыгавораны да трынаццаці сутак адміністрацыйнага арышту і заключаны ў карцэр. Пасьля выхаду з турмы Строцаў працягваў працаваць над цыклем «Беларусь перавернутая». У 2020 годзе разам з беларускай паэткай Ганнай Комар ён атрымаў прэмію Нарвэскага саюзу аўтараў за свабоду слова.

Строцаў — аўтар семнаццаці зборнікаў вершаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG