Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаіці забілі прэзідэнта краіны


Жавенель Маіз
Жавенель Маіз

Прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз атрымаў сьмяротнае раненьне ў выніку нападу невядомых на яго рэзыдэнцыю.

Прэзыдэнт Гаіці Жавэнэль Маіз быў застрэлены невядомымі зламысьнікамі ў сваёй прыватнай рэзыдэнцыі ў выніку «бесчалавечнага і барбарскага акту», заявіў у сераду выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Клёд Жозэф, перадае Reuters.

Жонка Маіза была параненая і атрымала мэдычную дапамогу, гаворыцца ў заяве Жозэфа.

Атака адбылася на тле растучай хвалі палітычнага гвалту ў беднай карыбскай краіне. У сувязі з палітычным расколам у Гаіці, нарастаньнем гуманітарнага крызісу і недахопам прадуктаў харчаваньня ёсьць асьцярогі ўзьнікненьня беспарадкаў.

«Прымаюцца ўсе меры, каб гарантаваць пераемнасьць дзяржавы і абараніць нацыю», — сказаў Жозэф. Па ўсёй сталіцы чуваць стрэлы.

У Порт-о-Прэнсе назіраецца рост гвалту, паколькі банды змагаюцца адна з адной і паліцыяй за кантроль над вуліцамі.

Гвалт у краіне падсілкоўваецца ростам галечы і палітычнай нестабільнасьці. Маіз сутыкаўся з пратэстамі з тых часоў, як заступіў на пасаду прэзыдэнта ў 2017 годзе, апазыцыя абвінавачвала яго ў імкненьні ўсталяваць дыктатуру. Ён гэта адмаўляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG