Злучаныя Штаты спыняюць дзеяньне праграмы наданьня спэцыяльнага статусу 59000 грамадзян Гаіці, якая абараняе іх ад дэпартацыі, паведамляе «Голас Амэрыкі». Гэта адбудзецца ў ліпені 2019 году.
Паводле высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі Белага дома, «надзвычайныя, але часовыя ўмовы [на Гаіці], якія паслужылі асновай для стварэньня такой праграмы, палепшыліся, і яны больш ня могуць перашкаджаць грамадзянам Гаіці бясьпечна вярнуцца».
«18 месяцаў, на працягу якіх гэтая праграма будзе працягваць дзейнічаць, дапаможа ўраду Гаіці падрыхтавацца да вяртаньня імігрантаў», — дадалі ў Белым доме.