Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт да Міжнароднага тыдня беларускай культуры на 35 мовах


Сайт да Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Скрыншот.
Сайт да Міжнароднага тыдня беларускай культуры. Скрыншот.

Міжнародны тыдзень беларускай культуры праходзіць з 5 па 11 ліпеня.

Сайт https://week.byculture.org быў створаны з нагоды пачатку Міжнароднага дня і тыдня беларускай культуры, які пачаўся ўчора і працягнецца да 11 ліпеня.

«Мы абвяшчаем 7 ліпеня Днём беларускай культуры, каб адзначыць той культурны сьлед, які наш народ пакідае ў сьвеце. Увесь тыдзень, з 5 па 11 ліпеня, мы будзем дзяліцца песьнямі, вершамі, мастацтвам, каб нагадаць пра нашых сяброў у турмах. Дзяржава, якая зьнішчае культуру, зьнішчае нацыю!» — гаворыцца на старонцы сайту.

Сьвяткаваньне гэтай даты абвясьцілі напярэдадні беларуская Рада культуры разам з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраўніцтвам.

«Сёньня, пачынаючы Міжнародны тыдзень беларускай культуры, заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца, каб наш голас і наша песьня гучала ва ўсім сьвеце», — заявіў 5 ліпеня Павал Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і былы міністар культуры Беларусі.

Ідэя правесьці міжнародны тыдзень беларускай культуры і прымеркаваць Дзень беларускай культуры да 7 ліпеня, калі нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, належыць Беларускай радзе культуры, якую ачольвае Сяргей Будкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG